Калі лічыць падзеі сакавіка 2020 года пачаткам крызісу, то ён разгортваецца па сцэнарыі папярэдніх: расце курс даляра — людзі кідаюцца ў абменнікі, даляраў няма — людзі бягуць па тэхніку, бо лічаць яе хоць якім укладаннем.

Такая сітуацыя ўжо пачала назірацца ў некаторых сетках, што прадаюць электроніку. 

Фатограф «Нашай Нівы» зайшла ў адну з мінскіх крамаў сеткі «Электрасіла»: там пакупнікі ўжо спустошылі цэлыя паліцы.

Лепш за ўсё бяруць танныя тэлевізары. 

Тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь» распаўсюдзіў відэа пустых паліц у адным з «Пятых элементаў».

Праўда, у іншай краме сеткі фатограф «Нашай Нівы» не заўважыла нейкага звышпопыту.

У прыватных размовах менеджары кажуць, што такі адкладзены попыт для іх крамы, хутчэй, негатыўны: «Бо калі ўсё разбяруць цяпер, то ў наступныя месяцы продажы сціхнуць. Гэтак бывала і раней, хвалюемся, ці не давядзецца тады скарачаць прадаўцоў». 

Прадаўцы дадаюць, што купляць тэхніку без пільнай патрэбы людзі пачалі з канца мінулага тыдня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?