Сусветная арганізацыя аховы здароўя заявіла, што тэмпы распаўсюджвання COVID-19 ва ўсім свеце паскараюцца.

«Цяпер СААЗ паінфармаваная пра больш за 300 тысяч выпадкаў COVID-19 амаль з усіх краін свету. Пандэмія паскараецца», — заявіў генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Гебрэесус.

З моманту першага зарэгістраванага выпадку заражэння да першых 100 тысяч прайшло 67 дзён. За наступныя 11 дзён колькасць інфіцыраваных падвоілася. Наступныя 100 тысяч выпадкаў заражэння былі зарэгістраваныя на працягу 4 дзён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?