У сеціве абмяркоўваюцца чуткі пра смерць жыхара вёскі Прысна-1, што пад Магілёвам.

«Наша Ніва» звязалася з жонкай мужчыны.

Аказалася, што 53-гадовы Аляксандр сапраўды нядаўна вярнуўся з Германіі. 18 сакавіка ён прыляцеў і ўжо амаль у той жа дзень адчуў сябе блага.

«Тэмпературы не было, нічога такога. Але казаў, што яму цяжка дыхаць, — згадвае жонка мужчыны. — Паехалі мы ў бальніцу. Мужа паклалі, дыягнаставалі пнеўманію. Усё было, здаецца, у парадку, але 21 сакавіка, праз тры дні, ён раптоўна памёр».

Жанчына падкрэслівае: у Аляксандра бралі 2 аналізы на каранавірус, у аэрапорце і ў бальніцы. Абодва былі адмоўнымі.

У жонкі памерлага аналіз не бралі. Цяпер жанчына рыхтуецца да пахавання мужа.

Варта адзначыць, што хуткацечныя пнеўманіі бываюць і без каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?