Алімпійскія гульні ў Японіі, што меліся прайсці ў ліпені-жніўні 2020 года, адклалі на лета 2021, перадае Reuters.

Гэтае рашэнне было прынята падчас перамоваў прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ і прэзідэнта МАК Томаса Баха. Першапачаткова з ініцыятывай пра перанос выступаў менавіта кіраўнік японскага ўрада.

«З улікам цяперашняй сітуацыі, мы прапанавалі разгледзець магчымасць перанесці Гульні на год. Прэзідэнт Бах на 100% падтрымаў гэтую ідэю. Мы дамовіліся, што Алімпіяда павінна прайсці не пазней за лета 2021 года», — прыводзіць словы Абэ ТАСС.

Па дадзеных NHK, пасля гэтай размовы павінна прайсці пазачарговае пасяджэнне выканкама МАК па пытанні далейшага лёсу спаборніцтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0