На таргах у Мінску 26 сакавіка даляр вырас на 0,0111 да 2,59. Еўра расце на 0,0383 да 2,8287 беларускага рубля.
Расійскі рубель зніжаецца да 0,0286 да 3,2956 за 100 адзінак.
***
1 студзеня даляр каштаваў 2,1085. Расці амерыканская валюта стала з 27 студзеня (2,1130), а рэзка курс стаў павышацца з 9 сакавіка (стартаваўшы з 2,2396). Беларускі рубель таннеў на фоне падзення цаны на нафту і аслаблення расійскага.
У панядзелак, 23 сакавіка, курсы дасягнулі найвышэйшага значэння: даляр — 2,6396, еўра — 2,83.
24 і 25 сакавіка рубель умацоўваўся і да еўра, і да даляра. Учора курсы былі такія: 2,5789 (даляр) і 2,7904 (еўра).





