Падрыхтаваны пераклад Грамадзянскага кодэкса на беларускую мову, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Экспертная рада па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову ўхваліла пераклад тэксту і рэкамендавала для размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Грамадзянскі кодэкс з'яўляецца адным з найбольш аб'ёмных заканадаўчых актаў краіны і змяшчае 1153 артыкулы, аб'яднаныя ў восем раздзелаў.

Сёлета таксама плануецца перакласці Працоўны кодэкс, Кодэкс аб зямлі і Жыллёвы кодэкс. Раней былі падрыхтаваныя пераклады на беларускую мову Кодэкса аб шлюбе і сям'і і Выбарчага кодэкса. З іх тэкстамі можна азнаёміцца ​​на партале Pravo.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0