Выставачны цэнтр у Мадрыдзе, ператвораны ў палявы шпіталь. Фота «Эль Паіс».
Няма добрых навін з Іспаніі: 763 чалавекі памерлі за апошнія 24 гадзіны.
Колькасць шпіталізаваных у краіне вырасла да 36 тысяч, шпіталі ў рэгіёнах, асабліва ўражаных пандэміяй, перапоўненыя.
Найгоршая сітуацыя складваецца ў Мадрыдзе, на які прыпадае больш за палову ад 4 858 смерцяў у краіне. Пераважна гэта людзі старэйшых гадоў. Кепская дынаміка таксама ў Каталоніі і Краіне Баскаў.
З улікам таго, што насельніцтва Іспаніі амаль на траціну меншае, чым у Італіі, сітуацыя на Пірэнейскім паўвостраве дасягнула больш вострага стану, чым на Апенінскім. Іспанія запазнілася з увядзеннем каранцінных захадаў, у выніку зараза паспела распаўсюдзіцца шырока.
0
0
0
0
0
0