БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «не хаваецца за жалезабетон» ад каранавіруса і не ізалюе малодшага сына Мікалая, піша БелТА.

«Павінен вам сказаць, я нікуды не хаваюся. Катэгарычна забараніў, хто б ні прыходзіў, нейкія лішнія мерапрыемствы. А то атрымаецца, што людзям я кажу адно, а сам схаваўся нават не за гіпсавыя перагародкі, а за жалезабетон. Не, нічога асаблівага. Пра гэта прэс-сакратар нядаўна гаварыла. Гэта вельмі цікавіла нашу апазіцыю. Абсалютна нармальнае жыццё», — заявіў Лукашэнка падчас наведвання ААТ «Белгіпс» у пятніцу.

Па словах кіраўніка дзяржавы, яго малодшы сын Мікалай таксама працягвае хадзіць у школу. «У мяне свой такі ў школу ходзіць. У мяне, можа быць, і ёсць такая магчымасць, каб дзіця было ізалявана, але я яго не ізалюю», — адзначыў ён.

Як адзначыў Лукашэнка, са слоў сына, які наведвае школу, у іх у некаторых класах зараз не наведваюць заняткі да паловы вучняў. «Бацькі не пускаюць. Гэта іх справа. Гэта дзіця, іх справа, мы тут не забараняем», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0