Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання прадпрыемства «Белгіпс» у чарговы раз выказаўся на тэму каранавіруса, паведамляе СТБ.

«З'явілася шмат людзей (ну, можа, у Беларусі не так шмат — кіраўнік адміністрацыі і дзяржсакратар займаюцца гэтым) — хайпануць, як модна цяпер, на гэтай тэме ў інтэрнэце. Мы пачалі адлоўліваць такіх і пытацца ў іх. Ведаеце, псіхозу і так хапае, а трэба падагрэць дзесьці, паказаць. А так званая апазіцыя спрабуе гэта выкарыстаць супраць улады. Я маўчу — час разбярэ», — заявіў Лукашэнка.

«Вось калі скончыцца каранавірус гэты (і не вірус, а псіхоз), я вам шмат чаго цікавага раскажу. Вельмі шмат. А вы падумайце для пачатку над двума пытаннямі. Першае пытанне: каранавірус — гэта рукатворная інфекцыя ці выпадкова з паветра яна з'явілася? Каму яна патрэбна была? Другое пытанне — не адкажам пакуль на гэтае пытанне, але скажыце: у свеце, пачынаючы ад маіх калег, палітыкаў, і заканчваючы ніжэй, і іншыя, паспрабавалі выкарыстаць у сваіх мэтах і інтарэсах гэтую вірусную хваробу або псіхоз? Вось над двума пытаннямі падумайце: каму трэба і як хто скарыстаўся? Хтосьці абвясціў, што гэта вайна — трэба «жоўтыя камізэлькі» вярнуць з вуліц, кудысьці звярнуць. У кагосьці выбары, у кагосьці яшчэ чагосьці. І кожны пачынае круціць, круціць. З агнём жартуюць. Але на гэтую тэму мы з вамі пагаворым потым», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0