Ашуканцы прапаноўваюць адзінокім мінчукам выратавацца ад небяспечнага віруса з дапамогай неіснуючай прышчэпкі. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» расказала сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

— Аферысты звяртаюцца да пажылых гараджан, прадстаўляючыся работнікамі сацыяльнай службы, і гатовыя зрабіць вакцыну за 250 рублёў, — удакладніла спецыяліст. — Добра, што мае падапечныя, пачуўшы такую «прапанову», адразу тэлефануюць мне. Я ў сваю чаргу тлумачу, што не на «прышчэпку» трэба згаджацца, а ў міліцыю тэлефанаваць.

У ГУУС Мінгарвыканкама звярнулі ўвагу, што падобных заяў у органы ўнутраных спраў не паступала, але савет сацработніка сваім падапечным ухвалілі.

— Не адчыняйце дзверы незнаёмым людзям, у тым ліку тым, хто прадставіўся супрацоўнікам сацыяльнай або камунальнай службы, — папярэдзіла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Наталля Ганусевіч. — Спачатку папрасіце наведвальнікаў паказаць дакументы, а потым патэлефануйце ў ТЦСАН свайго раёна і ўдакладніце, ці гэта іх супрацоўнік. Аб няпрошаных наведвальніках можна паведаміць у міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0