Каб паменшыць распаўсюд каранавіруса, эксперты прапануюць на час адмовіцца ад кантактных лінзаў і замяніць іх акулярамі. Справа ў тым, што нашэнне акуляраў можа дапамагчы не дакранацца да твару, упэўненыя ў Амерыканскай акадэміі афтальмалогіі, піша CNN.

Уладальнікі кантактных лінзаў не толькі дакранаюцца да сваіх вачэй, каб устаўляць і здымаць лінзы два ці больш разоў за дзень, яны таксама датыкаюцца да вачэй і твару значна больш, чым людзі, якія не носяць лінзы.

Акуляры могуць таксама забяспечыць большую абарону ад любых часціц віруса, што плаваюць у паветры, хоць больш імаверна, што вы заразіцеся праз рот і нос, чым праз вока.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0