Расія зможа вытрымліваць цану на нафту ў $25 на працягу паўгода — года дзякуючы гнуткай сістэме падаткаабкладання, заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу РБК намеснік міністра энергетыкі Расіі Павел Сарокін. Пры гэтым бюджэт недаатрымае даходы, але Расія назапасіла значныя золатавалютныя запасы, патлумачыў намеснік міністра.

Перажыць складаны перыяд прамысловай індустрыі дапаможа і дэвальвацыя, прызнаў Сарокін. Ён дадаў, што дэвальвацыя — гэта «непрыемна», бо заўсёды ўспрымаецца негатыўна і сапраўды б'е па рэальных даходах насельніцтва.

Але калі цана на нафту захаваецца на ўзроўні $25 на працягу двух-трох гадоў, гэта створыць вялікія праблемы, патлумачыў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0