ittfworld
Шасціразовы чэмпіён Еўропы па настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў пералічыў 10 000 еўра для дапамогі беларускім медустановам на фоне каранавіруса, паведамляе Tut.by.
Уладзімір Самсонаў — экс першая ракетка свету, трохразовы пераможца Кубка свету, шасціразовы чэмпіён Еўропы ў розных разрадах, чатырохразовы пераможца «Еўра-Топ 12», дзевяціразовы пераможца еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў.
Нагадаем, Мінздароўя адкрыла дабрачынны рахунак для правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў і садзейнічання ахове здароўя насельніцтва.
Рахунак адкрыты ў Рэспубліканскім цэнтры арганізацыі медыцынскага рэагавання. Cродкі па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя будуць размяркоўвацца ў адпаведнасці з патрэбай канкрэтных устаноў аховы здароўя.
Разліковы рахунак у беларускіх рублях: BY29AKBB36429000000800000000 ў ААТ «АСБ Беларусбанк» БІК: AKBBBY2X УНП: 190263723
Разліковы рахунак у еўра: BY93AKBB36429000003150000000 ў ААТ «АСБ Беларусбанк» БІК: AKBBBY2X УНП 190 263 723.