Па ўсёй Грузіі аб'яўлены каранцін. Пра гэта на брыфінгу заявіў прэм'ер-міністр Грузіі Георгій Гахарыя, паведамляе тэлебачанне Грузіі.
Рэжым каранціну быў уведзены ў рамках мер па прадухіленні распаўсюджвання новага каранавіруса.
«Мы прынялі рашэнне значна ўзмацніць жорсткасць мер ва ўмовах надзвычайнага становішча. Мы аб'яўляем пра фактычны ўсеагульны каранцін, які пачнецца заўтра а 8-й раніцы», — заявіў Георгій Гахарыя.
Разам з тым, у краіне ўвялі каменданцкую гадзіну.
«Так званая каменданцкая гадзіна азначае, што з 21:00 да 06:00 могуць функцыянаваць толькі і толькі аптэкі», — заявіў прэм'ер-міністр краіны.