У маскоўскай бальніцы пераблыталі пажылых пацыентак, адна з іх памерла і была пахавана пад іншым імем, паведамляе тэлеграм-канал Mash.

У бальніцу даставілі 78-гадовую пенсіянерку Аляксандру Шутко, якая праз некалькі дзён памерла. Медыкі пераблыталі яе з іншай пацыенткай — Ганнай Арцёмавай — і змясцілі ў морг пад гэтым імем, пасля чаго выдалі цела родным.

Сваякі падмены не заўважылі і пахавалі жанчыну.

Пры гэтым сапраўдная Ганна Арцёмава праз некалькі дзён паправілася, і яе прывезлі дадому да ўнучкі Аляксандры Шутко, якая і заўважыла падмену.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0