Фота Надзеі Бужан
2020 год можа стацца неўраджайны ва ўсёй Усходняй Еўропе. Гэта звязана з цёплай зімой, у выніку якой вільготнасць глебы нашмат ніжэйшая за звычайную для гэтай пары.
Аграрнікам застаецца спадзявацца, што красавік і май будуць халоднымі і мокрымі. Калі не, то ўраджай збожжа, асабліва яравых культур, і нават бульбы можа быць ніжэйшым за сярэдні.
Такая сітуацыя склалася не толькі ў Беларусі, але ва ўсім рэгіёне. Зіма была цёплай таксама ва Украіне, Расіі, Польшчы ды іншых краінах.
Мінулыя гады былі адносна ўдалымі ў плане надвор'я як для нашага рэгіёна, так і для свету ў цэлым. У выніку гэтага цэны на пшаніцу ў свеце сёлета адносна невысокія.





