Самую прэстыжную ў сезоне велагонку «Тур дэ Франс», магчыма, перанясуць у Паўднёвую Карэю, дзе пандэмія каранавіруса пайшла на спад. Пра гэта паведамляе Le Point.

Па інфармацыі выдання, арганізатары пачалі перамовы з уладамі Паўднёвай Карэі. Галоўная тэма перамоў — забеспячэнне паліцэйскага суправаджэння гонкі.

Плануецца, што спаборніцтвы стартуюць у Сеуле, а праграму велашматдзёнкі скароцяць з трох тыдняў да двух.

Раней арганізатары «Тур дэ Франс» паведамілі, што прымуць канчатковае рашэнне аб правядзенні гонкі да 15 мая. Па словах генеральнага дырэктара гонкі Крысціяна Прудома, варыянты з адменай «Тур дэ Франс» або правядзення яго без гледачоў не разглядаюцца.

Першапачаткова «Тур дэ Франс» была запланаваная з 27 чэрвеня па 19 ліпеня. 

Першы раз гонка прайшла ў 1903 годзе і не праводзілася ў часы дзвюх сусветных войнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0