Бізнэсмены, якія займаюцца гандлем харчовымі таварамі, паведамляюць у «Нашу Ніву» пра лісты з выканкамаў, у якіх агаворваюцца новыя правілы гандлю ва ўмовах распаўсюду каранавіруса.

У рэкамендацыях настойліва, тлустым тэкстам, прапісваецца неабходнасць нашэння масак і пальчатак асблугоўваючаму персаналу, а таксама рэалізацыя харчавання, якое немагчыма памыць, толькі ў фасаваным выглядзе.

Сярод іншых рэкамендацый — прыборка гандлёвых залаў не радзей за тры разы на дзень і з выкарыстаннем дэзынфектараў, частая змена вопраткі і гэтак далей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0