Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім відэазвароце заклікаў звярнуць увагу на пагрозу каранавіруса.

«Дарагія грамадзяне! Я яшчэ раз прашу вас пасталець! Ведаеце, ёсць вядомы факт, як пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС улада збірала людзей на першамайскія дэманстрацыі. Ніхто тады не баяўся, таму што «радыяцыя нябачная». Дык вось — каранавірус таксама нябачны. Больш за тое, мы нікога не збіраем, а наадварот, просім вас заставацца дома. Пляжы ніхто не скрадзе і пясок вагонамі не вывезе. Паркі нікуды не знікнуць. Прагулкі — пачакаюць, а шашлыкі могуць вылезці бокам. Усвядомце ўсё гэта!» — заявіў Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0