Расійскі прапагандысцкі тэлеканал RT накручвае прагляды сваіх відэа на платформе Youtube і купляе каментары пад імі. Аб гэтым паведамляецца ў расследаванні Фонду барацьбы з карупцыяй расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

У лютым галоўны рэдактар ​​тэлеканала Маргарыта Сіманян аб'вясціла, што сетка Youtube-каналаў RT дасягнула 10 мільярдаў праглядаў. Ні адзін навінавы канал яшчэ не дасягаў такіх магутных вынікаў. Ззаду засталіся ўсе сусветныя канкурэнты. Ад CNN да Аль-Джазіры.

У той жа час ФБК кажа, што ў рэальным свеце зброю расійскай прапаганды нумар адзін не глядзіць практычна ніхто. У Навальнага лічаць, што Сіманян падманвае і свайго «шэфа» — прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

ФБК звяртае ўвагу на розныя відэа RT, у якіх больш за мільён праглядаў і вельмі мала каментароў — дзясяткі.

Ды і тыя — збольшага на замежных мовах, пераклад якіх паказвае, што людзі проста называюць сваё імя або пішуць: «Вось каментар, пра які вы прасілі». Многія пакідалі каментары на рускай, але так, быццам іх прагналі праз аўтаматычны перакладчык. Таму часам каментары проста не мелі ніякага сэнсу.

Пры гэтым накруткі відэа праходзілі нават праз порна-рэсурсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0