Першыя прамежкавыя вынікі інтэрнэт-галасавання за права быць адзіным кандыдатам ад апазіцыі з’явіліся ў інтэрнэце. Галасаванне было запушчанае 27 сакавіка.

На дадзены момант удзел у галасаванні ўзялі 579 чалавек. Больш за ўсё галасоў аддалі за Вольгу Кавалькову — 200 (альбо 34%), за Юрася Губарэвіча — 193 (33%), а за Мікалая Казлова — 187 (32%).

Вынікі можна бачыць у рэальным часе. Яшчэ нядаўна Мікалай Казлоў займаў другое месца, але памяняўся з Юрасём Губарэвічам.

Галасаванне будзе праходзіць да 30 красавіка. Паездкі па рэгіёнах кандыдатаў часова спыненыя ў сувязі з сітуацыяй з каранавірусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?