За апошнія два тыдні ў ЗША становіцца ўсё больш беспрацоўных: на мінулым тыдні заяўкі на атрыманне дапамогі падалі 3,28 млн чалавек, на гэтым тыдні лічба падвоілася. Людзі губляюць працу з-за каранціну, уведзенага на фоне пандэміі каранавіруса, паведамляе Reuters.

Улады ЗША лічаць, што рэальная карціна па беспрацоўі ў краіне можа быць нашмат горшай: не ўсе, хто страціў працу, звяртаюцца па дапамогу і наогул якім-небудзь чынам паведамляюць пра страту працы дзяржаве, піша выданне.

Беспрацоўныя будуць атрымліваць да $600 штотыдзень на працягу першых чатырох месяцаў з моманту падачы заявы на атрыманне дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0