Па даных следства, днём 4 красавіка супрацоўніца аднаго з прадпрыемстваў раёна знайшла сваіх дваіх калег на падлозе ў бытавым памяшканні. Папярэдне ўстаноўлена, што 55-гадовы і 61-гадовы мужчыны выпілі дэзынфікуючы сродак для рук, які выкарыстоўваецца на дадзеным прадпрыемстве некалькі гадоў.

Пацярпелыя былі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову, дзе 61-гадовы мужчына памёр у той жа дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0