Мікрааўтобус і тралейбус сутыкнуліся раніцай 7 красавіка на праспекце Незалежнасці, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
Кіроўца мікрааўтобуса «Mercedes Sprinter», рухаючыся па праспекце Незалежнасці з боку вуліцы Старынаўскай у напрамку вуліцы Каліноўскага, сутыкнуўся з тралейбусам (тралейбус спыніўся на праезнай частцы з-за паломкі). У момант ДТЗ у тралейбусе пасажыраў і кіроўцы не было, кіроўца аўтамабіля «Mercedes Sprinter» не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.
0
0
0
0
0
0