Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін задумаўся аб скарачэнні непрацоўных дзён у Расіі і папрасіў спецыялістаў выказацца па гэтым пытанні, паведамляе РИА Новости.

Пуцін спытаў, ці магчыма скараціць колькасць непрацоўных дзён, калі многія прадпрыемствы прыпынілі сваю працу. Прэзідэнт Расіі таксама папрасіў удзельнікаў нарады па пытаннях развіцця сітуацыі з каранавіруснай інфекцыяй даць прагнозы на найбліжэйшую перспектыву.

Першапачаткова прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў пра непрацоўны тыдзень з 28 сакавіка па 5 красавіка. Затым ён працягнуў гэты перыяд да 30 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0