Частка каранцінных абмежаванняў ва Украіне можа заставацца ў сіле да верасня. Пра гэта на сустрэчы з фракцыяй кіруючай партыі «Слуга народа» паведаміў прэм'ер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль, распавёў LIGA.net суразмоўца з палітычнай сілы.

Па словах суразмоўцы, прэм'ер спрагназаваў няжорсткі каранцін. З абмежаванняў, у прыватнасці, можа застацца абавязацельства насіць ахоўную маску ў грамадскіх месцах.

У той жа час, паводле крыніцы, прэм'ер сказаў, што ў сярэдзіне мая каранцін могуць паступова аслабіць, каб людзі змаглі вярнуцца на працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0