Аналітык Андрэй Елісееў звярнуў увагу на тое, што некалькі дзён таму прэм'ер-міністр Сінгапура выступіў з тэлезваротам аб узмацненні мер у барацьбе з каранавірусам: амаль усе навучальныя ўстановы закрываюцца, на дыстанцыйку абавязкова пераводзяцца ўсе, хто можа гэта зрабіць, абмяжоўваецца колькасць грамадскіх устаноў, што працуюць.

Гэтая навіна важная для Беларусі, таму што мы ў сваёй стратэгіі барацьбы з каранавірусам, як дэкларавалася, арыентаваліся на карэйска-сінгапурскі варыянт: без жорсткіх мер сацыяльнага дыстанцыявання, а тым больш без каранцінных мер, затое з масавым тэставаннем і хуткай ізаляцыяй заражаных і іх кантактаў, адзначае аналітык. Пры гэтым Сінгапур быў значна больш паспяховы ў рэалізацыі сваёй стратэгіі.

Зараз сінгапурскія ўлады прызналіся, што нават з іх актыўнай рэалізацыяй стратэгіі яны пачалі страчваць кантроль над сітуацыяй. Яны дыягнаставалі па 10 новых выпадкаў у дзень, апошнім часам па 50 і больш, ланцужкі заражэння сталі губляцца. Таму Сінгапур звярнуўся да дадатковага набору мер сацыяльнага дыстанцыявання па прыкладзе еўрапейскіх краін.

«Гэта тое, што нам трэба было зрабіць яшчэ нашмат раней, таму што ў нас практычная рэалізацыя абранай стратэгіі кульгала і ланцужкі былі згубленыя раней», — лічыць Андрэй Елісееў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0