Паведамленне пра пажар у кватэры ў г. п. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна паступіла ратавальнікам вечарам 7 красавіка, паведамляе прэс-служба АУ МНС Гродзеншчыны. Агнём у кватэры была пашкоджана маёмасць, закураныя сцены.

У пакоі на падлозе знойдзены нежывы 46-гадовы мужчына, які самавольна трапіў у кватэру. Прычына пажару — неасцярожнае курэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0