Паўднёвыя рэгіёны краіны працягваюць ўводзіць часовыя абмежаванні на наведванне лясоў. Па стане на 14.00 8 красавіка, забароны дзейнічаюць ужо ў 15 раёнах, паведамляе Мінлясгас.

У Гомельскай вобласці

Брагінскі, Нараўлянскі, Ельскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Петрыкаўскі, Жыткавіцкі, Рэчыцкі, Веткаўскі, Жлобінскі раёны.

У Брэсцкай вобласці

Столінскі, Пінскі, Брэсцкі, Камянецкі раёны.

У Мінскай вобласці

Салігорскі раён.

Чакаецца, што ў хуткім часе наведванне лясоў можа быць абмежавана і ў іншых паўднёвых рэгіёнах краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0