kremlin.ru

kremlin.ru

Расія пераможа каранавірусную інфекцыю COVID-19, гэтак жа, як раней перамагла астатніх ворагаў, заявіў, звяртаючыся да насельніцтва Расіі, прэзідэнт Уладзімір Пуцін, піша РБК.

«Усё праходзіць, і гэта пройдзе. Наша краіна не раз праходзіла праз сур'ёзныя выпрабаванні: і печанегі яе раздзіралі, і полаўцы, — з усім справілася Расія. Пераможам і гэтую заразу каранавірусную. Разам мы ўсё пераадолеем», — сказаў Пуцін.

Прэзідэнт сказаў, што разумее праблемы жыхароў краіны, чый звыклы рытм жыцця аказаўся парушаны з-за распаўсюджвання інфекцыі, а на людзей цісне сур'ёзны груз фінансавых, бытавых, іншых жыццёвых праблем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0