Клірык служыў у Храме Пакрова Багародзіцы ў Крупцах (праспект Пераможцаў, 82), побач з паваротам на Дразды. Цяпер ён разам з усёй сям’ёй знаходзіцца на лячэнні.

Фота Мінскай епархіі.

Фота Мінскай епархіі.

Гэтую інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзіў настаяцель храма Віктар Белякоў. «Учора пацвердзіўся каранавірус. Дактары праінфармавалі нас уначы, сёння бралі мазкі ў свяшчэннікаў. Цяпер мы знаходзімся на самаізаляцыі. Калі вынік на каранавірус будзе адмоўны, то праз чатырнаццаць дзён ад апошняга кантакта з носьбітам зможам выйсці з самаізаляцыі», — кажа Віктар Белякоў.

Апошні раз заражанага клірыка святары бачылі ў нядзелю, 29 сакавіка. Айцец Віктар Белякоў спадзяецца, што калі тэст на каранавірус будзе адмоўным, то ў храме магчыма будзе яшчэ правесці велікодную службу.

Сам клірык пакінуў у сваіх сацсетках наступны запіс: «Прашу малітваў за ўсю сям’ю: С., В., Я. і І. Мы ў бальніцах: жонцы з дзецьмі цяжка. У дзіцячай інфекцыёнцы няма ўмоў для маленькіх дзетак пагодак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?