Урад Польшчы выдзеліць дадатковыя 100 млрд злотых (каля 22 млрд еўра) на падтрымку бізнэсу, што пацярпеў з-за пандэміі каранавіруса, паведамляе Польскае радыё.

Гэта другі пакет дапамогі, які аб'яўляе польскі ўрад у сувязі з пандэміяй каранавіруса.

75 млрд злотых паступіць малым і сярэднім прадпрыемствам, якія страцілі больш за 25% сваіх даходаў праз крызіс.

Астатнія 25 млрд паступяць буйным плацельшчыкам падаткаў у Польшчы.

60% дапамогі складаюць субсідыі, іх не трэба вяртаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0