Беларусь папрасіла Еўрасаюз аб фінансавай дапамозе для барацьбы з пандэміяй каранавіруса COVID-19 і яе наступствамі, заявіў кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазеп Барэль, паведамляе ТАСС.

«Так, Беларусь папрасіла дапамогу для сістэмы аховы здароўя і для пераадолення ўрону для эканомікі з-за сітуацыі, а таксама фінансавую дапамогу. Мы вывучаем, як можам адказаць», — сказаў Барэль на прэс-канферэнцыі ў Бруселі па выніках пасяджэння Рады ЕС па пытаннях развіцця.

Ён удакладніў, што дакладная сума дапамогі яшчэ не вызначана.

«Але я магу сказаць, што дапамога будзе каля €60 млн, але гэта яшчэ не пацверджана», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0