Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла аб запаволенні росту заражэння каранавірусам у краіне, што дае «пробліск надзеі», піша DW.

Каранцін у Германіі прывёў да згладжвання крывой росту колькасці хворых на каранавірус, з-за чаго з'явіўся «пробліск надзеі». Яна падкрэсліла, што цяпер атрымоўваецца не дапусціць перагрузкі сістэмы аховы здароўя.

«Рост колькасці новых зарэгістраваных выпадкаў інфіцыравання мякчэе, мы бачым, што ён — лінейны хутчэй, чым дынамічны, экспанентны, сведкамі чаго мы былі ў сярэдзіне сакавіка», — адзначыў міністр аховы здароўя Германіі Енс Шпан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0