Маскоўскія дактары вырашылі аб'яднаць стацыянары для лячэння каранавіруса і пнеўманіі ў адзіную сістэму і змяніць маршрутызацыю пацыентаў. 30% расійскіх тэстаў для выяўлення COVID-19 могуць даць ілжывы вынік, паведамляе РБК.

Галоўныя ўрачы маскоўскіх клінік, якія ўвайшлі ў склад клінічнага камітэта па барацьбе з каранавірусам, прапанавалі не падзяляць стацыянары для лячэння COVID-19 і пнеўманіі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні аператыўнага штаба па кантролі і маніторынгу сітуацыі з каранавірусам у Маскве.

Камітэт быў створаны 8 красавіка. Адной з першых прапаноў медыкаў стала ўключэнне бальніц для лячэння каранавіруснай інфекцыі і пнеўманіі ў адзіную сістэму. Як адзначылі ў штабе, большасць выпадкаў пнеўманіі зараз выклікана новым каранавірусам. Там таксама прывялі словы галоўнага лекара бальніцы ў Камунарцы Дзяніса Працэнкі, які лічыць, што цяпер у першую чаргу трэба ацэньваць клінічную карціну і не чакаць выніку тэстаў для выяўлення COVID-19, дакладнасць якіх складае 70-80%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0