Сёлета на велікодны распродаж рэдакцыя Arche выставіла вялікую колькасьць выданьняў — 44 папяровыя і 39 электронных (у фарматах PDF і EPUB) на самую разнастайную тэматыку: гісторыя, паліталёгія, сацыяльныя навукі, лінгвістыка, літаратура й мастацтва, крытыка. 

У электронным выглядзе прапануюцца рэдкія й папулярныя выданьні, папяровыя наклады якіх ужо скончыліся.

Гэтая акцыя — цудоўная магчымасьць набыць нарэшце тое, што вы даўно хацелі, але з розных прычынаў адкладалі.

Некаторыя кнігі й часопісы выстаўляюцца на акцыю ўпершыню!

Выданьні ў рамках прапановы можна заказаць да 30 красавіка 2020 г. Інфармацыя пра тое, як гэта зрабіць, ёсць на сайце Arche.

Скарыстаймася выдатнаю мажлівасьцю зрабіць годны падарунак сабе й блізкім!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0