Здарэнне адбылося днём 11 красавіка. У бальніцу даставілі 15-гадовага юнака з цялеснымі пашкоджаннямі, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
Следчымі ўстаноўлена, што школьнік разам з двума сябрамі ў гэты дзень прабраўся ў закінуты будынак, дзе раней знаходзіліся вытворчыя цэхі. У памяшканні размеркавальнага пункта электраэнергіі юнак стаў на кабельную лінію, у выніку чаго быў траўмаваны электрычным токам.
Ідзе праверка.
У сувязі з прадаўжэннем школьных канікул следчыя рэкамендуюць:
— тлумачыць дзецям правілы бяспечных паводзін;
— кантраляваць любым зручным спосабам іх месцазнаходжанне.