Калі нашэнне маскі эфектыўнае, каму патрэбна самаізаляцыя і ў якім выпадку небяспека каранавіруса павышаецца — свае меркаванні і рэкамендацыі ў эфіры АНТ агучылі беларускія медыкі.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Ускладненні пры заражэнні каранавірусам новага тыпу больш характэрныя для людзей з цяжкімі хранічнымі захворваннямі, паталогіяй. Да такіх выпадкаў загадчык тэрапеўтычнага аддзялення Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы №4 Віталь Аўчыннік адносіць, напрыклад, паталогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы, лёгкіх, нырачную недастатковасць.

«Самаізаляцыя неабходная людзям, якія адносяцца да кантактаў першага ўзроўню. Улічваючы, што гэта здаровыя людзі без клінічных праяў, яны могуць знаходзіцца дома», — сказала намесніца галоўнага доктара Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы Ірына Бас.

Тым, хто здаровы, па-ранейшаму неабходна берагчы сябе і навакольных: прытрымлівацца дыстанцыі, мыць і дэзынфікаваць рукі, насіць маску тады, калі для гэтага ёсць падставы.

«Кожны чалавек мае права на фактары абароны, няхай гэта будзе маска, пальчаткі, нешта яшчэ. Але пераходзіць разумную мяжу не варта. Калі чалавек гуляе па тэрыторыі, дзе больш нікога няма, нашэнне маскі будзе выглядаць недарэчна, — лічыць загадчык інфекцыйнага аддзялення №2 Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Мікалай Сулеўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0