Здарэнне адбылося 11 красавіка: чатырохгадовы хлопчык выпаў з акна шостага паверха. Яго мама адлучылася на кухню, бацька быў на працы. Вярнуўшыся ў пакой, жанчына ўбачыла адкрытае акно, а з вуліцы чуўся плач. Дзіця шпіталізавалі, яго жыццю нічога не пагражае, паведамляе БелТА.

Следчыя нагадваюць бацькам пра неабходнасць быць пільнымі, калі дзеці знаходзяцца паблізу вокнаў або на балконах. Вокны рэкамендуецца абсталяваць запорнымі прыстасаваннямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0