Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан адзначае, што ў краіне штодня рэгіструецца 340-360 выпадкаў каранавіруса. Яна мяркуе, што такая сітуацыя будзе доўжыцца яшчэ два-тры тыдні.

Алена Богдан дадала, што дактары рэгіструюць значнае ўскладненне цячэння хранічных хвароб пры станоўчым тэсце на COVID-19.

Па звестках на раніцу 14 красавіка, у Беларусі зарэгістравалі 3281 выпадак каранавіруса (рост да папярэдняга дня +362). З іх шпіталізаваны 2444 чалавекі. Памерлі 33 пацыенты.

У панядзелак было 2919 выпадкаў каранавіруса (рост ад нядзелі +341).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0