Хакейная зборная Беларусі спыніла падрыхтоўку да алімпійскай кваліфікацыі. Пра гэта паведамляе сайт федэрацыі хакея Беларусі.

«Ва ўмовах эпідэміялагічнага становішча, выкліканага распаўсюджваннем новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19, а таксама ў мэтах бяспекі жыцця і здароўя хакеістаў, трэнераў, адміністрацыйнага штаба і іх сем'яў, кіраўніцтва Федэрацыі хакея Беларусі прыняла рашэнне аб спыненні вучэбна-трэніровачнага збору нацыянальнай каманды з 15 красавіка.

Члены нацыянальнай зборнай працягнуць падрыхтоўку да алімпійскага кваліфікацыйнага турніру ў індывідуальным рэжыме.

Фінальная алімпійская кваліфікацыя да Гульняў-2022 намечана на жнівень і павінна прайсці ў Славакіі. Акрамя гаспадароў, супернікамі нашай каманды будуць Аўстрыя і Польшча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?