фота Надзеі Бужан

фота Надзеі Бужан

За апошні дзень у Швецыі ад наступстваў каранавіруса памерлі 114 чалавек. Пра гэта паведамляюць санітарныя службы краіны.

Усяго колькасць ахвяр каранавіруса ў Швецыі перавысіла 1000 чалавек. 

Гэта ў пераліку на душу насельніцтва ў 4 разы больш, чым у суседняй Нарвегіі, і ў 8 разоў больш, чым у Фінляндыі — краінах з аднолькавымі кліматам, мабільнасцю насельніцтва і традыцыямі, пры тым што каранавірус пранік ва ўсе гэтыя краіны адначасова.

У выніку ў Швецыі гучыць усё больш скептычных галасоў, адносна тактыкі, якую выбралі эпідэміялагічныя службы краіны. А яна суворая. Каранцінныя захады ў Швецыі мінімальныя, няшмат у краіне і тэсціруюць на каранавірус — менш, чым у суседзяў. Швецыя ў гэтым сэнсе стала выключэннем на еўрапейскім кантыненце. Шведы зыходзяць з непазбежнасці выпрацоўкі «групавога імунітэту». Аднак пакуль яны плацяць высокую цану, многія краіны, якія абралі каранцінныя абмежаванні, ужо бачаць святло ў канцы тунэля.

Колькасць заражэнняў пайшла на выразнае зніжэнне ў Літве, Латвіі, Славаччыне, Аўстрыі, Славеніі, Чэхіі, Грэцыі, Эстоніі, Фінляндыі, Нямеччыне і Швейцарыі.

Сітуацыя лепшая, хоць яшчэ і застаецца вельмі цяжкай, у Італіі і Іспаніі.

У той жа час заражэнні працягваюць нарастаць або заставацца стабільна высокімі ў Францыі, Брытаніі, Бельгіі, Румыніі, Турцыі, Расіі.

У ЗША лакдаўн даў вынік, і крывыя пайшлі на спад. Затое назіраецца рост колькасці хворых і смерцяў у Лацінскай Амерыцы і Азіі, дзе сістэмы аховы здароўя слабыя, і тэстаў робіцца вельмі мала. Там рэальныя праблемы могуць быць нашмат большыя за статыстычныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0