У Мінску не будуць уводзіць забарону на наведванне месцаў пахавання ў перыяд рэлігійных святаў, паведамляе Мінгарвыканкам.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Разам з тым, мінчукоў просяць выконваць меры засцярогі і па магчымасці скарыстацца дадатковымі паслугамі сталічных транспартнікаў. У горадзе прынята рашэнне пусціць да гарадскіх могілак больш грамадскага транспарту. Гэта дазволіць дабрацца да месца прызначэння найбольш камфортна і бяспечна.

18-24 красавіка з 8:00 да 18:00 час чакання аўтобусаў № 5Э, 68, 31, 94С, 170Э, 109 складзе не больш за 10 хвілін.

25-27 красавіка з 8:00 да 18:00 па гэтых жа маршрутах запусцяць дадатковы транспарт, час чакання скароціцца.

28 красавіка з 7:00 18:00 арганізуюць працу дадатковых аўтобусаў № 970Э, 971Э, 972Э, 973Э, 974Э, 975Э, 979Э і падоўжаць да 20:00 работу маршрутаў № 5Э, 68, 31, 94С, 170Э, 109.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0