1) Просім усіх чытачоў «Нашай Нівы» як найхутчэй даслаць у Рэдакцыю свае адрасы і тэлефоны.
2) Просім усіх чытачоў да 30 сьнежня пералічыць на рахунак газэты прыватнае ахвяраваньне з разьліку 6 000 рублёў на месяц. Гэтага будзе досыць для выхаду і дастаўкі газэты. У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце Ваш паштовы адрас. Не памыліцеся ў адрасе, калі ласка. Тыя, хто перакажа 18 000 рублёў за раз, забясьпечаць выхад газэты на тры месяцы. Хто ж мае магчымасьць пераказаць 36 000 рублёў адразу, забясьпечаць публікацыю «НН» адразу на паўгоду.
Улічыце, што пры перасылцы грошай паштовым пераказам пошта зьбірае дадаткова 3%, а пры пераводзе грошай празь «Беларусбанк» з Вас будуць дадаткова спаганяць 2%.
У «НН» у 2006 годзе Вы знойдзеце ўсе навіны беларускага жыцьця, аб’ектыўную інфармацыю і вострыя камэнтары да актуальных падзеяў, а таксама абвесткі, фэльетоны, літаратуру... Чакаюцца скандалы, сэнсацыі і вострыя сюжэты. Дык ахвяруйце!
❏
Дзякуй за ахвяраваньні на выданьне «НН»:
Ігару А-у зь Менску.
Вераніцы С-н зь Менску.
Івану П-чу зь Любанскага р-ну.
Міколу С-ку зь Менску.
Вользе Ж-к з Горадні.
Эльвіры М-н з Магілёва.
Аскольду Р-ку з Гомелю.
В.К. зь Менску.
Юзэфе Ш-ч з Валожынскага р-ну.
Вінцэнту Ш-чу
з Валожынскага р-ну.
Алесю Л-у з Астравецкага р-ну.
а.І.А. зь Пінскага р-ну.
Барысу В-му з Баранавічаў.
Аліне В-й з Баранавічаў.
Сяргею Д-ку зь Менску.
Антону Б-му з Горадні.
Жаньне П-х зь Менску.
Аляксандру зь Лельчыцкага р-ну.
Юр’ю К-ю з Горадні.
Андрэю С-ву з Заслаўя.
Вадзіму Ж. зь Менску.
Ірыне Б-к зь Віцебску.
В.Л. зь Менску.
І.Р. зь Менску.
С.Л-ку з Бабруйску.
Паўліне К-вай зь Менску.
Андрэю Л-ку зь Менску.
Наталцы Б-най зь Менску.
Валеру Б-ву зь Менску.
Узор запаўненьня блянкаў





