Старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Кавалёнак. 

Старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Кавалёнак. 

«І добраахвотнікам, і ў першую чаргу медработнікам, якія сёння здзяйсняюць штодзённы подзвіг, мы нізка кланяемся. І калі будзем выконваць элементарныя меры прафілактыкі — насіць маскі, карыстацца антысептыкам, вытрымліваць 1,5 метра адлегласць, абмяжоўваць наведванне без мэты грамадскіх месцаў і ўстаноў, пры неабходнасці самаізалявацца і строга прытрымлівацца неабходных абмежаванняў — то не дадамо ім працы», — падзяліўся Алег Кавалёнак. 

Таксама старшыня падзякаваў усім арганізацыям, чый транспарт па рашэнні раённага штаба штодня адвозіць у Віцебск біялагічны матэрыял для правядзення тэстаў на наяўнасць каранавіруса.

Не забыўся старшыня Докшыцкага райвыканкама падзякаваць тым, хто аператыўна ўзяўся шыць маскі, а гэта КУП БА «Бытавік» і школы раёна, хто перавёў сродкі на разліковы рахунак для дапамогі медыкам, які адкрылі грамадскія арганізацыі. Агулам у ЦРБ паступіла каля трох тысяч рублёў грашовых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння на суму больш за 10 тысяч рублёў. На пераведзеныя грошы будзе набыта медыцынскае абсталяванне для лячэння пнеўманіі, абяцае кіраўнік раёна. 

Докшыцкая парафія прывезла маскі, рэспіратары, аднаразовыя ахоўныя касцюмы. Пальчаткі, маскі і нават кіслародны апарат перадалі віцебскія валанцёры.

Аднакласнікі аднаго з кіроўцаў хуткай дапамогі, Віктара Садоўскага, таксама дапамаглі медінвентаром. 

Чытайце
Докшыцы: бальніцы забіты пацыентамі з пнеўманіяй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0