Радыё Свабода

Радыё Свабода

Каранавірус выяўлены ў ваеннаслужачага вайсковай часткі № 3310 — гэта брыгада ўнутраных войскаў МУС, якая дыслакуецца ў населеным пункце Аколіца пад Мінскам, піша Радыё Свабода.

Некалькі дзён таму ваеннаслужачы здаў тэст на каранавірус, які аказаўся станоўчым. З серады, 15 красавіка, уся рота, дзе служыў вайсковец, на каранціне.

«Ва ўсіх узялі аналізы і зачынілі ў вайсковай частцы. Сваякі, якія кантактавалі з вайскоўцамі, на самаізаляцыі», — паведаміў сваяк аднаго з ваеннаслужачых.

Гэты пацвердзіла прэ-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава.

«Так, такі выпадак ёсьць. Захварэлы шпіталізаваны, па звестках са шпіталя, адчувае сябе нармальна. У частцы праведзеныя ўсе патрэбныя эпідэміялагічныя мерапрыемствы. Падраздзяленне, у якім ён служыў, на каранціне», — сказала Вольга Чамаданава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0