Падчас сустрэчы з журналістамі 16 красавіка старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук распавёў аб планах на святкаванне ў горадзе сёлета 9 Мая. З-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі яны істотна змяніліся, піша Брэсцкая газета.

«Цяпер папярэдне мы рыхтуем тры сцэнары. Перш за ўсё, у гэтым годзе салют будзе ажыццяўляць не ваенная, а спецыялізаваная арганізацыя. Заказчык — гарвыканкам. Будзем старацца, каб было адрозненне салюту ад феерверку. Ён будзе ў крэпасці, будзем старацца разгрупаваць людзей», — распавёў кіраўнік горада.

Паводле яго слоў, арганізоўваць нейкія масавыя мерапрыемствы, мітынгі горад, хутчэй за ўсё, не будзе. Але ўскладанне вянкоў — гэта святое.

«У нас былі грандыёзныя планы на 9 Мая, былі заключаны дамовы з вельмі папулярнымі артыстамі, яны з задавальненнем збіраліся прыехаць. Цяпер мы ўсе іх, па зразумелых прычынах, анулюем», — дадаў Аляксандр Рагачук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0