На загад міністра аховы здароўя з бальніц выпісваюць пацыентаў з каранавірусам у лёгкім стане.

Такое рашэнне можа азначаць, што бальніцы ў некаторых гарадах блізкія да перапаўнення, месцы патрэбныя для пацыентаў у цяжкім стане ці сярэдняй цяжкасці.

Аднак новае рашэнне Мінздароўя нясе і вялікія рызыкі. У выніку ўзнікне дадатковая рызыка заражэння іншых людзей, асабліва калі хворыя на хатнім рэжыме не будуць выконваць прадпісанай ім самаізаляцыі.

Для таго, каб яны строга трымаліся самаабмежаванняў, трэба, каб яны ўсведамлялі ступень сваёй небяспечнасці для грамадства.

А гэта не гарантавана, пакуль дзяржаўныя органы і СМІ недагаворваюць пра эпідэмію. Акрамя таго, патрэбны строгі нагляд міліцыі за парадкам самаізаляцыі.

Варта адзначыць, што пацыентаў з лёгкім COVID-19 не шпіталізуюць у Італіі, Францыі, Брытаніі, Іспаніі, Бельгіі ды іншых еўрапейскіх краінах, дзе колькасць інфіцыраваных высокая. Усе гэтыя краіны дасягнулі такой ступені распаўсюду каранавіруса, што яны ўжо не ставяць мэты спынення эпідэміі, задавольваваюцца абмежаваннем яе маштабу. Аднак забяспечанасць людзей жытлом у гэтых заходнееўрапейскіх краінах вышэйшая, як і ўзровень жыцця і даходаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?