Жыхар Камянецкага раёна зняў уклад з рахунку і схаваў гатоўку ў гаражы — больш за 23 тысячы рублёў у розных валютах, паведамляе МУС.

У сярэдзіне сакавіка яму здалося, што частка грошай знікла. Пра гэта пенсіянер паведаміў дачцэ — тая прымчалася на дапамогу разам з жанчынай, якая прыходзіцца сваячкай бацьку, і яе мужам. Высветлілася, што ўсе грошы былі на месцы.

У той жа вечар муж з жонкай зноў прыехалі ў вёску. Яны ўзламалі дзверы, скралі з гаража металічную скрыню з грашыма і паехалі ў райцэнтр.

Частку грошай муж і жонка патрацілі, а астатняе схавалі ў тайніку, які зрабілі ўнутры вулічнага туалета.

Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0