Першы выпадак каранавіруса зафіксавалі ў беларускім войску, паведамляе Onliner.by. Гаворка ідзе пра салдата тэрміновай службы. Зараз ён шпіталізаваны, знаходзіцца ў вайсковым шпіталі ў Мінску.

Стан здароўя вайскоўца ацэньваецца як стабільны.

Малады чалавек праходзіць тэрміновую службу ў 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры (горад Барысаў, в/ч 20193). Зараз там увялі каранцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0